У Сан-Марына запускаюць 5G


Першымі ў свеце карыстальнікамі сеткі 5G стануць жыхары адной з самых маленькіх краінаў у свеце.

Чакаецца, што да канца 2018-га Сан-Марына пяройдзе на сеткі новага пакалення. Краіна знаходзіцца на Апенінскім паўвостраве, з усіх бакоў краіна аточаная Італіяй.

Выпрабаваннямі новай тэхналогіі ў Сан-Марына займаецца кампанія Telecom Italia Mobile.

Паводле Джовані Фэрыга, старшыні аддзелу тэхналогіяй TIM, Сан-Марына «напэўна» стане першай у Еўропе краінай з 5G.

Financial Times піша, што аператар пачаў тэставаць 5G у Мілане і Турыне, але дзякуючы меншым нарматыўным абмежаванням у суседзяў, менавіта анклаў стане «эксперыментальнай пляцоўкай» для сувязі новага пакалення.

«Мы павінныя правесці выпрабаванні як мага хутчэй», – сказаў Фэрыга.

Мабільныя аператары тэстуюць тэхналогіі 5G па ўсім свеце, найбольшую актыўнасць дэманструюць кампаніі ў Паўднёвай Карэі, Кітаі і Злучаных Штатах.

ДД

Стужка навінаў