У сакавіку пасажырапаток менскага метро знізіўся на 200 тыс чалавек


Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Жыхары Менску ў сакавіку значна радзей карысталіся метро, ​​чым у лютым: у параўнанні з мінулым месяцам пасажыраў стала менш на 200 тысяч, паведамляе БелТА.

Як распавялі ў прэс-службе Менскага метрапалітэну, у лютым штодня карысталіся метро каля 800 тысяч чалавек, цяпер гэтая лічба паменшылася прыкладна да 600 тысяч.

Таксама там адзначылі, што зніжэнне пасажырапатоку ніяк не паўплывае на працу метро: цягнікі будуць хадзіць у штатным рэжыме.

Адначасова кіраўніцтва метрапалітэну сцвярджае, што прымае ўсе неабходныя меры, каб засцерагчы пасажыраў ад інфікавання каронавірусам: вагоны метро мыюць і дэзынфекуюць адмысловымі сродкамі, праціраюць поручні, аконныя праёмы, шкло, падлогу. На станцыях таксама рэгулярна апрацоўваюць парэнчы, дзвярныя ручкі, месцы каля кас – усё, да чаго датыкаюцца людзі.

Нагадаем, што Беларусь застаецца адзінай краінай у рэгіёне, дзе дагэтуль афіцыйна не ўведзены каранцін.

Hавiны
У Менску зменяць расклад грамадскага транспарту і заняткаў у ВНУ
2020.03.19 14:02

КА belsat.eu

Стужка навінаў