У Рызе невядомыя знішчылі выставу, прысвечаную Майдану


Латвійская паліцыя распачала крымінальную справу на хуліганаў, якія знішчылі выставу «Людзі Майдану» пад вокнамі ўраду.

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак 5 лістапада. Паводле словаў арганізатара выставы Сяргея Аляксеева, страта ад дзеянняў хуліганаў склала ад 25 да 30 тыс. еўраў. Адкрыццё выставы планавалася на 6 лістапада.

Самі ж хуліганы размясцілі ў інтэрнэце відэа, на якім бачна, як мужчына ў масцы перавярнуў два плакаты і сарваў сцяг «Правага сектару», а пасля яго разрэзаў. На відэа чутная гаворка на расейскай мове.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”11674″ onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Паліцыя Латвіі атрымала фотаздымак аднаго з мужчынаў, што грамілі выставу. Карыстальнікі сацыяльных сетак пазналі яго, але хутка хуліган выдаліў профіль на Facebook.НМ, belsat.eu, паводле delfi.lv

Стужка навінаў