У Рыа страцілі ключы ад алімпійскага стадыёна. Прыйшлося выламаць замок


У Рыа-дэ-Жанейра нейкім чынам страцілі ключы ад аднаго з двух уваходаў у алімпійскі стадыён «Эжэннян» (Engenhão).

Пра гэта распавяла рэпарцёрка «Бі-Бі-Сі» Джулія Карнейра. Фанатам, якія жадалі трапіць унутр праз усходнія брамы, давялося больш за дзве гадзіны стаяць у чарзе. Пасля гэтага іх адправілі да іншага ўваходу.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Пазней каля ўсходняй брамы зʼявіліся мужчыны са шрубарэзам (Карнейра сцвярджае, што гэта былі пажарнікі). Яны рассеклі замок, які блакаваў уваход.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця Алімпіяды пачнецца ўночы з 5-га на 6-га жніўня а 01:00 паводле менскага часу.

Раней беларускія спартоўцы, якіх размясцілі ў алімпійскай вёсцы ў Рыа-дэ-Жанэйра, скардзіліся на адсутнасць у нумарах гарачай вады і непрыбраныя пакоі.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў