У Ружанах бярвёнамі забіла шасцімесячнае дзіця і ягоную бабулю


Трагедыя здарылася сёння апоўдні ў паселішчы Ружаны, што ў Берасцейскай вобласці, на скрыжаванні вуліцаў Урбановіча і Косаўскай.

Берасцейскае ДАІ паведамляе:

«Кіроўца аўтамабіля МАЗ, які перавозіць у прычэпе бярвенні, не справіўся з кіраваннем і дапусціў перакульванне прычэпу. У выніку выпалыя з прычэпу бярвёны ўпалі на вазок з 6-месячным дзіцём. Дзіця і ягоная 44-гадовая бабуля загінулі на месцы трагедыі, а 25-гадовая маці дзіцяці з цяжкімі траўмамі дастаўленая ў рэанімацыю».

Паведамляецца, што лесавоз ехаў у Івацэвічы. Фота https://1reg.by
Фота https://1reg.by
Фота https://1reg.by

Акалічнасці трагедыі высвятляюцца.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў