У рэзідэнцыю Пуціна закупілі калготкі на $ 13 500, бюстгальтары і скураны хлыст


Часопіс «Собеседник» даведаўся, якія дзяржзакупкі ажыццяўляюцца для рэзідэнцыі Пуціна «Русь» ў Цвярской вобласці, што месціцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Завідава».

Сярод рознага адзення, кшталту калготак на $ 13 500, купальнікаў, бюстгальтараў ды іншай элітнай ніжняй бялізны, значацца і такія ўпрыгажэнні: скураны хлыст, струны для арфы, аказанне адукацыйных паслуг па курсе навучання «Парубшчык лесу».

Прадстаўнік ФСА распавёў журналістам, што бялізна з’яўляецца ўніформай супрацоўнікаў. Аднак навошта ахоўнікам скураны хлыст, струны для арфы ды элітныя пасцельныя прыналежнасці фірмы «Frette», якімі карыстаюцца спадчыннікі каралеўскіх семʼяў Еўропы, ён адказаць не змог.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў