У рэйтынгу пашпартоў свету пазіцыі беларускага палепшыліся


Беларусь паднялася на два радкі ў рэйтынгу пашпартоў свету, складзеным кампаніяй Henley & Partners ў другім квартале 2019 года. У рэйтынгу адлюстроўваюцца змены ў бязвізавым рэжыме краінаў свету. Нягледзячы на ​​тое, што колькасць бязвізавых напрамкаў у Беларусі не змянілася (іх налічваецца 77), краіна ўсё ж паднялася на дзве пазіцыі і заняла 64 месца.

Першыя месцы занялі адразу тры дзяржавы – Японія, Сінгапур і Паўднёвая Карэя. Грамадзяне гэтых дзяржаваў могуць прыязджаць без візы або афармляць візу па прыбыцці ў 189 дзяржавах.

Другое месца заняла Нямеччына – яна страціла магчымасць прыязджаць без візы ва Узбекістан. На трэцім месцы знаходзяцца адначасова пяць дзяржаваў – Данія, Фінляндыя, Францыя, Італія і Швецыя.

Усе краіны-суседзі Беларусі размясціліся ў Індэксе на больш высокіх пазіцыях, чым наша краіна. Гэтак Расея займае 47-е месца (118 дзяржаваў), Украіна – 40-е (128), Літва і Латвія – 10-е месца (180).

Індэкс пашпартоў кампаніі Henley & Partners дэманструе рэйтынг краінаў па свабодзе перамяшчэння, якую яны даюць сваім грамадзянам. Ён складаецца некалькі разоў на год.

Hавiны
Біяметрычныя пашпарты з’явяцца ў Беларусі ўжо ў наступным годзе
2019.03.14 07:16

СК belsat.eu, паводле Thinktanks.by

Стужка навінаў