У рэйтынгу эканамічнай свабоды Беларусь паміж Малі і Камбоджай


У рэйтынгу эканамічных свабодаў (2019 Індэкс эканамічнай свабоды), складзеным амерыканскім фондам Heritage Foundation, Беларусь заняла 104 месца са 180 краін свету. Агульная колькасць балаў, якую набрала Беларусь, склала 57,9. За год гэты паказнік пагоршыўся на 0,2 бала.

Краіны, якія набралі ў рэйтынгу менш за 50 балаў, лічацца «абсалютна несвабоднымі», 50-60 балаў – «пераважна несвабоднымі», 60-70 балаў – «адносна свабоднымі», 70-80 балаў – «у асноўным свабоднымі», а звыш 80- ці балаў – «свабодныя». Такім чынам, Беларусь патрапіла ў лік «пераважна несвабодных» краінаў.

Аналітыкі Heritage Foundation у сваім аглядзе адзначаюць, што нягледзячы на досыць высокія балы за фінансавае здароўе і грашовую свабоду, атрыманыя Беларуссю, не змаглі кампенсаваць зніжэнне паказнікаў у сферы «дзяржаўныя выдаткі» і «эфектыўнасць судовай сістэмы».

«Беларусь займае 42-е месца сярод 44 краін еўрапейскага рэгіёну, і яе агульны бал ніжэй сярэдняга па рэгіёне і нават ва ўсім свеце», – адзначаецца ў аглядзе Heritage Foundation.

Масква, паводле агляду амерыканскага фонду, мае вялізарны ўплыў на ўрад і эканоміку нашай краіны, якая знаходзіцца ў сферы ўплыву Крамля.

«Аднаўленне расейскай эканомікі спрыялі павелічэнню экспарту прамысловых тавараў. Рост сусветных коштаў на экспартных тавары, сярод якіх нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні, дапамаглі Беларусі абслугоўваць свае вонкавыя пазыкі. Урад зрабіў пэўныя крокі ў зніжэнні дзяржрэгулявання эканомікі, але шырокамаштабная лібералізацыя не з’яўляецца прыярытэтам. Замест гэтага паўсюдны ўдзел дзяржавы ў эканоміцы і кантроль над ёй, што моцна стрымлівае рост і развіццё, а невялікі прыватны сектар застаецца маргіналізаваным», – лічаць эксперты фонду.

У сусветным рэйтынгу суседняя Польшча займае 46-е месца. У Літве свабодная эканоміка і краіна на 21 месцы. Расея займае 98- пазіцыю, у той час як Казахстан – 59, а невялікая Арменія на 47 месцы.

Знаходзячыся на 104-м месцы, Беларусь размясцілася ў рэйтынгу паміж Малі і Камбоджай.

Hавiны
Беларуская эканоміка так і не стала інавацыйнай
2019.01.25 15:16

СК, belsat.eu

Стужка навінаў