У рэдакцыі тэлеграм-каналу Mash адбыўся ператрус


Праваахоўныя органы правялі 9 мая ператрусы ў рэдакцыі тэлеграм-канала Mash. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар каналу Максім Іксанаў.

https://twitter.com/BreakingMash/status/1126598859940036608?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1126598859940036608&ref_url=https%3A%2F%2Fmeduza.io%2Fnews%2F2019%2F05%2F10%2Fglavnyy-redaktor-telegram-kanala-mash-soobschil-ob-obyskah-v-redaktsii

«Вельмі многія тэлеграм-каналы пішуць, што нібыта ў Mash праводзяцца ператрусы, праваахоўныя органы адбіраюць камп’ютары, варушаць паперы і адпраўляюць на допыты нашых супрацоўнікаў. І ўсё гэта чыстая праўда. Яно і нядзіўна: нашыя метады працы, нашая палітыка, нашая ідэолагі вельмі шмат каго не задавальняе», – заявіў Іксанаў. Галоўны рэдактар дадаў, што, нягледзячы на гэта, тэлеграм-канал працягне сваю працаваць па-ранейшаму.

У размове з РБК Іксанаў заявіў, што не ведае сапраўдных прычынаў ператрусаў. Ён пацвердзіў затрыманне аднаго з сваіх супрацоўнікаў. «Яго дапытвалі содні і гэтак і не дапусцілі да яго нашых адвакатаў», – кажа Іксанаў.

Тэлеграм-канал «Код Дурова» паведаміў са спасылкай на ананімную крыніцу, што ператрус звязаны з тым, што некалькі працаўнікоў Mash, карыстаючыся падробленымі дакументамі, нібыта спрабавалі атрымаць аўдыязапісы перамоваў дыспетчараў і пілотаў падчас нядаўняй катастрофы ў Шарамецʼева. Ахова аэрапорту і працаўнікі ФСБ затрымалі іх і пасля гэтага адбыліся ператрусы.

Крыніца – тэлеграм-канал «Код Дурова»

Сілавікі сітуацыю не каментуюць.

  • Mash – адзін з самых папулярных тэлеграм-каналаў Расеі, на яго падпісаныя 570 тысяч чалавек. Гэта праект былых працаўнікоў каналу LifeNews, сумна вядомага распаўсюджваннем фэйкаў і дэманстратыўным парушэннем журналісцкай этыкі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў