У Рэчыцы суд устаў на бок з сіраты, з якога вучэльня хацела спагнаць больш за Br 4 тыс.

ВІДЭА

Вучэльня хацела атрымаць ад Вячаслава Гарленка «грошы за навучанне».

Першапачаткова Рэчыцкі ліцэй увогуле хацеў спагнаць Br 7,5 тыс., падчас разгляду справы сума прэтэнзіяў была зніжаная.

І вось цяпер прававы інспектар прафсаюзаў РЭП Леанід Судаленка, які прадстаўляў інтарэсы Вячаслава Гарленкі ў судзе, паведаміў у «Facebook», што суд вызваліў хлопца ад кампенсацыі выдаткаў на навучанне.

Вячаслаў Гарленка – сірата. Ягонага бацьку пазбавілі бацькоўскіх правоў, а маці памерла ў сакавіку 2013-га. Пасля інтэрнату хлопец паступіў у Калінкавіцкі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй.

«Я скончыў вучобу па спецыяльнасці «электрагазазваршчык». Скончыў вучобу, скончыў практыку. Паехаў у Калінкавічы, забраў дыплом. Мне накіраванне на працу ніхто не даваў… Мне трэба была праца, але я ведаў, што ў сіротаў адпрацоўка неабавязковая. Я быў бы не супраць нават пайсці працаваць на гэтую адпрацоўку», – распавядаў «Белсату» Вячаслаў Гарленка.

Цалкам ягоную гісторыю глядзіце ў відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары