У Рэчыцы дзяўчынка ўцякала ад сабакі і патрапіла пад машыну


У Рэчыцы 11-гадовая дзяўчынка патрапіла пад машыну пасля таго, як на яе накінуўся сабака. Інцыдэнт здарыўся раніцай 9 сакавіка на скрыжаванні вуліц Чапаева і Калініна.

Як паведамляюць падпісчыкі суполкі «Речица Автопомощь», дзяўчынка ішла па ходніках, калі на яе накінуўся сабака. Яна выскачыла на дарогу, спрабуючы ўцячы ад жывёлы, але патрапіла пад колы аўтамабілю Volkswagen Golf. Паводле словаў відавочцаў, кіроўца не меў магчымасці спыніцца.

Фота: Речица Автопомощь

Ад удару школьніцу адкінула назад на ходнікі, дзе на яе зноў накінуўся сабака. Кіроўца таксі, які праязджаў міма, адагнаў сабаку. А пацярпелую дзяўчынку забрала хуткая. Пра яе стан нічога не паведамляецца.

МГ / belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары