У Рэчыцкім раёне жанчыну згвалтавалі трое мужчын, а пасля пагроз ды шантажу завялі на балота і задушылі


Пра гэтае забойства, якое здарылася на Гомельшчыне некалькі гадоў таму, распавёў выданню dneprovec.by маёр міліцыі Андрэй Алексіевіч.

«Некалькі гадоў таму ў Цішкоўцы (вёска ў Рэчыцкім раёне) 35-гадовая жанчына доўгі час лічылася зніклай без вестак. Мы атрымалі інфармацыю, што яе забілі. Сталі апытваць аднавяскоўцаў і выйшлі на кампанію трох мужчын. Высветлілася, што яны вырашылі ўступіць у інтымную сувязь з гэтай жанчынай. Паводле іх, усё было праходзіла па ўзаемнай згодзе. Пазней жанчына стала пагражаць ім заяваю аб згвалтаванні і патрабаваць грошы. Думалі яны, як паступіць, і прыдумалі: завялі яе ў балота, задушылі і закапалі. Месца, дзе схавалі цела, паказаў адзін з забойцаў. Па падобнай схеме і таксама некалькі гадоў таму забілі дзяўчына ў Васілевічах. Каб пазбегнуць пагроз, злачынец 44 разы ўдарыў яе нажом, а потым паклаў на рэйкі пад цягнік, каб схаваць сляды злачынства», – распавёў Алексіевіч.

Упершыню за 25 гадоў у Горадні не было ніводнага забойства

У справаздачы за першае паўгоддзе 2018-га МУС Беларусі звяртае ўвагу на змяншэнне колькасці злачынстваў у краіне на 5,9 % (- 9,6 % забойстваў і замахаў на яго) у параўнанні першым паўгоддзем 2017-га.

За першыя 6 месяцаў 2018 года ў Менскай вобласці было зарэгістравана 8 219 злачынстваў – самы высокі паказнік па краіне. Прычым 7 934 злачынства былі зафіксаваныя ў сталіцы. На другім месцы ў гэтым антырэйтынгу Гомельская вобласць (6306 злачынстваў). Самы нізкі ўзровень злачыннасці на Гарадзеншчыне – 4303 (адзіная вобласць, дзе агульная колькасць злачынстваў вырасла 1,5 %). У Магілёўскай вобласці іх было 4903, у Берасцейскай – 4769, а ў Віцебскай 4883.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў