Пад Рэчыцай даішнікі адкрылі агонь па машыне п’янага кіроўцы


У ноч з 14 на 15 ліпеня працаўнікі ДАІ Рэчыцкага РАУС з выкарыстаннем зброі спынілі аўтамабіль «Daewoo Nexia», за стырном якога быў нецвярозы кіроўца.

Як паведамляюць у УУС Гомельскага аблвыканкаму, Daewoo Nexia рухалася ў бок Рэчыцы, віхляя з боку ў бок. На сігнал ДАІшнікаў аб спыненні кіроўца не адрэагаваў, і, не зніжаючы хуткасці, паехаў далей. У выніку міліцыянту вырашылі выкарыстаць зброю.

«Пасля вырабленых 3 папераджальных стрэлаў, на якія не было ніякай рэакцыі, міліцыянты стрэлілі па колах. Але кіроўца нават і не думаў здавацца. Паблізу павароту на в. Васількава Рэчыцкага раёну аўто прыпыніўся і пачаў рух заднім ходам на службовую машыну працаўнікоў ДАІ, спадзеючыся яе пашкодзіць. Пасля здзейсненага наезду парушальнік працягнуў рух наперад. Пры пад’ездзе да ляснога масіву ён вырашыў схавацца ў лесе. Зʼехаўшы з дарогі, паспрабаваў сысці ад пераследу, але быў затрыманы працаўнікамі ДАІ», – паведамляюць у міліцыі.

Як пазней патлумачыў 47-гадовы парушальнік, ён проста хацеў пазбегнуць пакарання за язду ў стане алкагольнага апʼянення. На яго было складзена 8 адміністратыўных пратаколаў за парушэнне дарожнага руху.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў