У раёне зніклай аргентынскай субмарыны зафіксавалі выбух


Прэс-сакратар ВМС Аргентыны Энрыке Бальбі заявіў, што на поўдні Атлантычнага акіяну зафіксавалі «анамальны, аднакротны, кароткі, моцны выбух неядравага паходжання».

Мяркуецца, што выбух адбыўся прыкладна ў той жа час, калі з падлодкі паступіў апошні сігнал, адзначыў прэс-сакратар.

23 лістапада ў раёне знікнення субмарыны знайшлі неапазнаны аб’ект, аднак пазней эксперты паведамілі, што ён не мае дачынення да зніклай субмарыны.

Пошукі субмарыны, якая перастала выходзіць на сувязь 15 лістапада, працягваюцца, нягледзячы на ​​складаныя ўмовы надворʼя. У аперацыі прымаюць удзел амерыканскія і брытанскія сілы, таксама да яе хутка далучацца расейскія вадалазы і судна «Бурштын».

Паводле Балбі, пошукі «Сан-Хуан» будуць працягвацца да зʼяўлення дакладных і пацверджаных дадзеных пра месцазнаходжанне і лёс падлодкі.

На борце падводнага чоўна былі 44 чальцы экіпажу. Запас кіслароду на судне разлічаны на сем дзён. Адпаведна, запасы сканчаюцца. Перад аварыяй экіпаж паведаміў аб непаладках з электрычнасцю.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў