У раёне былога аэрапорту «Менск-1» знайшлі авіябомбу


На будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Аэрадромнай у сталіцы знайшлі авіяцыйную бомбу. Небяспечны снарад выкапаў экскаватар.

На месца прыбылі нарад патрульна-паставой службы і следча-аператыўная група Кастрычніцкага РУУС Менску, якія ачапілі раён і эвакуявалі будаўнікоў, паведамляе прэс-служба МУС.



Ужо праз паўгадзіны сапёрна-піратэхнічная група выбуховатэхнічнага цэнтру ўнутраных войскаў МУС агучыла, што знаходка з’яўляецца фугаснай авіяцыйнай бомбай савецкай вытворчасці калібрам 100 кілаграмаў з выбухоўнікам ФАБ-100.

Сапёры агледзелі прылеглую тэрыторыю, але болей выбухованебяспечных прадметаў не выявілі, а авіябомбу пагрузілі ў спецаўтамабіль. У суправаджэнні экіпажа ДАІ яе транспартавалі за межы Менску на падрыўную пляцоўку для знішчэння.

Сталінская атамная бомба – скрадзена ў амерыканцаў, выпрабавана на савецкіх жаўнерах

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары