У Растове-на-Доне сонца расплавіла Lexus RX


Уласнік аўтамабіля патрабуе ад гаспадароў гандлёвага цэнтру, на паркоўцы якога адбыўся інцыдэнт, кампенсаваць шкоду, паведамляе расейскі тэлеканал ren.tv.

26 траўня ўласнік аўтамабіля пакінуў аўтамабіль на паркоўцы, а сам накіраваўся ў гандлёвы цэнтр. Праз дзве гадзіны, мужчына ўбачыў жудасную карціну. Абшыўка, храмаваныя дэталі, люстэркі і руль іншамаркі расплавіліся ад сонца –архітэктура гандлёвага цэнтру спрацавала як гіганцкая лінза.

Мужчына падаў на ўладальнікаў ГЦ у суд з патрабаваннем кампенсаваць яму шкоду ў памеры $ 24 000.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў