У расейскім цырку леў укусіў 4-гадовае дзіця за галаву


Здарэнне адбылося ў Краснадарскім краі ў вёсцы Успенскае падчас гастроляў цырку «Мандыяль», які прыехаў з Растоўскай вобласці. Бацькі дазволілі дзяўчынцы ўстаць з месца ў першым шэрагу і падысці да арэны.

Дрэсіроўшчык не ўтрымаў жывёліну, ільвіца прарвала агароджу і накінулася на дзіця, укусіўшы за галаву.

Пацярпелай дзяўчынцы зрабілі аперацыю. Ейнаму жыццю нічога не пагражае.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. Артыкул прадугледжвае штраф да 500 тысяч рублёў і пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Уладальніка цырку затрымалі, агароджу арэны канфіскавалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў