У расейскім «каронавірусным шпіталі» памёр пацыент


У маскоўскім медычным цэнтры ў пасёлку Камунарка, дзе размяшчаюць інфікаваных на каронавірус, памёр пацыент. Пра гэта паведамляе Telegram-канал рэсурсу «Baza».

У «каронавірусным шпіталі», які размяшчаецца ў пасёлку Камунарка, памёр 75-гадовы мужчына. Вядома, што расеец знаходзіўся ў Італіі. Ён вярнуўся ў Маскву яшчэ ў сярэдзіне лютага. 10 сакавіка мужчыну стала кепска. 11 чысла яго шпіталізавалі, ноччу мужчына памёр.

Першапачаткова пацыенту паставілі дыягназ запаленне лёгкіх. Лекары не паспелі ўзяць аналізы ў пацыента на каронавірус, таму пазней яго біяматэрыял накіруюць у цэнтр «Вектар» у Новасібірску, каб даведацца, ці быў ён інфікаваны.

Намеснік галоўнага лекара медцэнтру ў Камунарцы Ігар Цюрын у эфіры тэлеканалу «Россия-1» абвяргае наяўнасць каронавірусу ў памерлага.

«Ён памёр не ад каронавірусу. Там зусім іншы дыягназ», – сказаў Ігар Цюрын, не ўдакладняючы, пра які дыягназ вядзецца.

Паводле апошніх звестак, у свеце зафіксавана 128 343 выпадкаў заражэння на каронавірус. 4 720 інфікаваных памерлі, 68 324 вылечыліся.

У Беларусі афіцыйна паведамляецца, што ініфікаваныя на каронавірус 21 асоба.

Hавiны
У Польшчы зафіксаваны першы смяротны выпадак ад каронавірусу
2020.03.12 14:14

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў