У Расейскім Белагорску паставілі помнік «зялёнаму чалавечку»


Помнік «ветліваму жаўнеру» з’явіўся на галоўнай плошчы гораду Амурскай вобласці.

Адным з ініцыятараў з’яўлення помніка быў мэр Белагорску Станіслаў Мелюкоў.

«Я сам заканчваў Сімферопальскую вышэйшую вучэльню… Вось унутры нешта і спрацавала», – патлумачыў у інтэрв’ю тэлерадыёкампаніі «Амур» мэр.

У Расеі ганарацца сваймі вайскоўцамі, якія перамяшчаюцца па суседняй дзяржаве без апазнавальных знакаў. У сярэдзіне верасня дэпутаты Дзярждумы прапанавалі стварыць новае свята – Дзень ветлівых людзей. На іх думку, такім днём мог бы стаць 7 кастрычніка – дзень народзінаў расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. А ў красавіку 2014 года ансамбль Аляксандрава прэзентаваў гімн «Ветлівыя людзі».

НМ, Belsat.eu, паводле Lenta.ru

Стужка навінаў