У расейскай субмарыне пад вадой котка нарадзіла кацянятаў


Котка Муся, якая жыве на расейскай падводнай лодцы Б-262 «Стары Аскол» ВМФ Расеі, нарадзіла шасцярых кацянят. Пры гэтым кацяняты з’явіліся на свет, калі субмарына знаходзілася на глыбіні 200 метраў.

Фота: goodnewsanimal.ru

Цяпер малыя пачуваюцца добра, Маракі даглядаюць котку і яе сямейства, піша goodnewsanimal. Хто стаў бацькам яе дзяцей, невядома. Хутчэй за ўсё, гэта адбылося ў адзін з тых дзён, калі падлодка стаяла ў порце. Вядома, што ў доках досыць шмат бадзяжных катоў.

Фота: goodnewsanimal.ru

Наагул котка – сапраўдная марская жывёла. Высветлілася, што раней яна «служыла» у Балтыйску, Ленінградскай вобласці і Палярным. Апошнія некалькі гадоў Муся жыве ў дызельна-электрычнай субмарыне «Стары Аскал» і з’яўляецца талісманам для маракоў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў