У расейскай камедыі пажартавалі з Мікалая Лукашэнкі і ягонага бацькі


У расейскай камедыі «Кухня. Апошняя бітва», што выйшла ў пракат 20 красавіка, высмеялі малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле сцэнару, кухары прыехалі гатаваць у Крамлі для кіраўніка Расеі ды ягоных гасцей. Падчас адной са сцэн на заднім плане зʼяўляецца хлопчык з цацачным мячом і ў акулярах віртуальнай рэальнасці. Ён разбівае вазу, з-за кадра чуваць голас з акцэнтам падобным да Аляксандра Лукашэнкі: «Коля, ідзі сюды я табе сказаў, нам так грошай ніхто не дасць. Ды пакладзі ты на месца гэтыя акуляры, зноў батарэйка сядзе».

Адзін з актораў зазірае за сцяну, пасля чаго голас кажа: Ну, прабачце, гэта не мы.

АС belsat.eu

Стужка навінаў