У Расеі зноў гарэў дзіцячы гандлёвы цэнтр


У Маскве гарэў шасціпавярховы гандлёвы цэнтр «Персей для дзяцей». Крыніца РИА Новости ў экстраных службах паведаміла, што ўжо ёсць пацярпелыя.

UPD! МНС Масквы паведамляе, што падчас ліквідацыі пажару з будынку былі выратаваны 20 асобаў, каля 600 асобаў былі выведзеныя ў бяспечную зону. Загінуў работнік гандлёвага цэнтра, пацярпелі 3 супрацоўніка маскоўскага МНС.

ТАСС паведамляе, што ў МНС інфармацыя аб пацярпелых не паступала. З будынка эвакуявалі 115 чалавек.

Па звестках «Інтэрфакса», з гандлёвага цэнтра вывелі аднаго пацярпелага. На чацвёртым паверсе застаюцца людзі. Таксама агенцтва паведамляе аб эвакуацыі 300 чалавек.

Нядаўна ў Расеі адбыўся пажар у кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня». У ім загінулі 64 асобы, з якіх 41 – дзеці.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў