У Расеі жыхары пасёлку паднялі бунт. Сцягнутыя АМАП і войска


У пасёлак Пляханава, які знаходзіцца ў Тульскай вобласці, сцягнутыя сілы АМАПу праз канфлікт вакол газаправоду і нападаў на супрацоўнікаў газавай службы, якія маюць ліквідаваць незаконныя газавыя ўрэзкі.

У пасёлку, як перадае «Першы Тульскі» тэлеканал, знаходзяцца каля паўтысячы чалавек: супрацоўнікі АМАПу, Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання, кінолагі, унутраныя войскі. Таксама разам з імі ў бок дамоў рухаецца спецтэхніка.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMmVuJTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJydSUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRSVEMCVBMiVEMCVCRSVEMCVCQiVEMCVCRiVEMCVCMCUyMCVEMSU4NiVEMSU4QiVEMCVCMyVEMCVCMCVEMCVCRCUyMCVEMCVCMiUyMCVEMCU5RiVEMCVCQiVEMCVCNSVEMSU4NSVEMCVCMCVEMCVCRCVEMCVCRSVEMCVCMiVEMCVCRSUyMCVEMCVCRiVEMSU4MCVEMCVCRSVEMCVCNCVEMCVCRSVEMCVCQiVEMCVCNiVEMCVCMCVEMCVCNSVEMSU4MiUyMCVEMSU4MyVEMCVCMiVEMCVCNSVEMCVCQiVEMCVCOCVEMSU4NyVEMCVCOCVEMCVCMiVEMCVCMCVEMSU4MiVEMSU4QyVEMSU4MSVEMSU4RiUyMCUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0d2l0dGVyLmNvbSUyRmhhc2h0YWclMkYlMjVEMCUyNUEyJTI1RDElMjU4MyUyNUQwJTI1QkIlMjVEMCUyNUIwJTNGc3JjJTNEaGFzaCUyMiUzRSUyMyVEMCVBMiVEMSU4MyVEMCVCQiVEMCVCMCUzQyUyRmElM0UlMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZoYXNodGFnJTJGJTI1RDAlMjVBMiUyNUQwJTI1OUQlM0ZzcmMlM0RoYXNoJTIyJTNFJTIzJUQwJUEyJUQwJTlEJTNDJTJGYSUzRSUyMCUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0LmNvJTJGQ1F4a1VpWnR0SCUyMiUzRWh0dHBzJTNBJTJGJTJGdC5jbyUyRkNReGtVaVp0dEglM0MlMkZhJTNFJTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnQuY28lMkZjQ2U3MTYxQkpVJTIyJTNFcGljLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGY0NlNzE2MUJKVSUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZwJTNFJTI2bWRhc2glM0IlMjAlRDAlQTIlRDElODMlRDAlQkIlRDElOEMlRDElODElRDAlQkElRDAlQjglRDAlQjUlMjAlRDAlQkQlRDAlQkUlRDAlQjIlRDAlQkUlRDElODElRDElODIlRDAlQjglMjAlMjglNDBuZXdzdHVsYSUyOSUyMCUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0d2l0dGVyLmNvbSUyRm5ld3N0dWxhJTJGc3RhdHVzJTJGNzEwMzM0MDM0NTAxNTc0NjU2JTIyJTNFTWFyY2glMjAxNyUyQyUyMDIwMTYlM0MlMkZhJTNFJTNDJTJGYmxvY2txdW90ZSUzRSUwQSUzQ3NjcmlwdCUyMGFzeW5jJTIwc3JjJTNEJTIyJTJGJTJGcGxhdGZvcm0udHdpdHRlci5jb20lMkZ3aWRnZXRzLmpzJTIyJTIwY2hhcnNldCUzRCUyMnV0Zi04JTIyJTNFJTNDJTJGc2NyaXB0JTNF[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Раней, як перадаваў тэлеканал, спасылаючыся на мясцовых жыхароў, цыганы, якія пражываюць у пасёлку спрабавалі падлучыцца да газаправода. Праз гэта ў газавыя трубы, сцвярджалі яны, патрапіла вада. У выніку без газу засталося каля 400 дамоў.

Раніцай 16 сакавіка ў пасёлку, паведамляе «Першы Тульскі», пачаўся бунт з-за таго, што мясцовыя жыхары пачалі канфліктаваць з працаўнікамі газавай службы, якія спрабавалі прыбраць газавыя ўрэзкі. Пратэстоўцы палілі покрыўкі, закідвалі камянямі і бутэлькамі будынак пасялковай адміністрацыі.

[/vc_column_text][vc_column_text]Як перадае выданне «Тульскія навіны«, нейкі Іван Рыгоравіч, які называе сябе цыганскім баронам, абвясціў журналістам і мясцовым жыхарам, што жыхары пасёлка яшчэ з 1960 года неаднаразова спрабавалі правесці газ, таксама яны, паводле яго, закуплялі абсталяванне. Адміністрацыя, сцвярджаў ён, не дазваляла ім афіцыйна падлучыцца да крыніцы газазабеспячэння.

У паведамленні МУС па Тульскай вобласці гаворыцца, што асабістаму складу пастаўленая задача «дзейнічаць рашуча і жорстка». Паліцыянты звяртаюцца да грамадзянаў з просьбай захоўваць спакой і не дапускаць парушэнняў парадку», – сказана ў прэс-рэлізе.

МЯ, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў