У Расеі збілі польскага дыпламата


Здарэнне адбылося ў сераду 11 ліпеня на борце самалёту Іркуцк – Масква. Дыпламат вяртаўся са службовай паездкі.

Паводле сведкаў, нападнік хутчэй за ўсё псіхічна неўраўнаважаны. Яго затрымалі. Дыпламату аказалі неабходную дапамогу ў кансулаце Польшчы ў Маскве і ў МЗС.

Пра інцыдэнт паведамілі ў паліцыю. Пацярпелы прайшоў медычныя даследаванні і вярнуўся ў Польшчу.

Амбасада Польшчы ў Расеі мае намер звярнуцца да расейскіх уладаў з патрабаваннямі высвятлення ўсіх акалічнасцяў інцыдэнту і прыцягнення нападніка да адказнасці.

ГА, belsat.eu паводле pap.pl

Стужка навінаў