У Расеі зачыняюць кінатэатры, начныя клубы і забароняць паліць кальян


Урад Расіі вырашыў зачыніць начныя клубы, забаўляльныя цэнтры і кінатэатры ва ўсіх рэгіёнах краіны.

24 сакавіка на паседжанні аператыўнага штабу па барацьбе з каронавірусам было прынятае рашэнне зачыніць усе дзіцячыя забаўляльныя цэнтры, начныя клубы і кінатэатры. Таксама ўрад забараніў паліць кальяны ў барах і кафэ.

Акрамя таго, расейскаму Мінтрансу было даручана вывезці расейскіх грамадзянаў з краінаў «з неспрыяльнай сітуацыяй з распаўсюджваннем новай каронавіруснай інфекцыі».

Па стане на 19:00, 24 сакавіка, у Расеі было зарэгістравана 495 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

ВІДЭА
Пуціна апранулі ў антыкаронавірусны касцюм
2020.03.24 16:14

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў