У Расеі зафіксаваная першая смерць ад COVID-19 за межамі Масквы


У Арэнбургу памёр пацыент з каронавірусам. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на ўрад рэгіёну.

Памерламу было 57 гадоў, ён ураджэнец Бузулуку. Паведамляецца, што пацыент меў хранічныя захворванні.

З 2 па 14 сакавіка мужчына падарожнічаў па краінах Еўропы – Францыі, Іспаніі, Турцыі. Ён прыляцеў у аэрапорт Самары, пасля чаго дабраўся на машыне да Бузулук. Пасля звярнуўся ў шпіталь у сувязі з пагаршэннем самаадчування.

Смерць ураджэнца Бузулука – першы афіцыйна пацверджаны выпадак смерці ад каронавірусу ў расейскіх рэгіёнах. Да гэтага смяротных чатыры выпадкі былі зафіксаваныя ў Маскве. Агулам, па дадзеных на 28 сакавіка, ад COVID-19 у Расеі памерлі 7 чалавек.

Паводле афіцыйных дадзеных, усяго ў Расеі COVID-19 быў дыягнаставаны ў 1264 чалавек. Толькі за апошнія содні выяўлена 228 новых выпадкаў інфікавання, піша «Медуза».

Hавiны
Італія абышла Кітай па колькасці інфікаваных каронавірусам
2020.03.28 07:59

Нагадаем, 28 сакавіка падчас наведвання заводу «Белгіпс» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расейскія грамадзяне працягваюць ездзіць у Беларусь, нягледзячы на закрыццё межаў Расеяй. Аднак Беларусі, на ягоную думку, закрывацца не мусіць. «Вось зараз выхадныя гэтыя. Куды расейцы паедуць? Яны прывыклі да нас больш за ўсё ехаць. Вядома, прыедуць да нас, у гатэлях будуць жыць, у аграсядзібах… І дзякуй Богу, яны ж прыедуць з грашыма. Куды ім падзецца? Мы не павінны ад іх закрывацца», – заявіў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў