У Расеі заблакавалі сайты Навальнага


Аляксей Навальны і Лілія Чанышава. Крыніца: 2018.navalny.com

Раскамнагляд звярнуўся ў суд з позвай аб парушэнні правілаў захоўвання персанальных дадзеных на адным з сайтаў апазіцыянера Аляксея Навальнага. Прэтэнзіі чыноўнікаў да праекту «Разумнае галасаванне», створаны Навальным з мэтай пазбаўлення партыі Адзіная Расеі часткі галасоў на выбарах

«Мы звярнуліся ў Таганскі суд Масквы з позвай у абарону правоў неабмежаванага кола асоб, і суд вынес вызначэнне аб прымяненні папярэдніх мераў забеспячэння, і мы ўнеслі гэты сайт у рэестр парушальнікаў правоў суб’ектаў персанальных дадзеных», – сказаў прэс-сакратар Раскамнагляду Вадзім Ампелонскі.

Ён удакладніў, што позва накіравана супраць рэгістратара даменнага імя сайта 2019.vote – кампаніі Gandi SAS, што зʼяўляецца звычайнай практыкай у падобных справах.

Па словах Ампелонскага, у канцы лістапада ў Раскамнагляд паступілі скаргі ад грамадзянаў на неправамерную апрацоўку на гэтым сайце персанальных дадзеных. Па выніках праверкі Раскамнагляду былі выяўленыя парушэнні.

«Асноўныя з іх складаюцца ў тым, што на сайце не прапісаная палітыка прыватнасці, форма згоды на апрацаваннеперсанальных дадзеных не адпавядае ўстаноўленым законам патрабаванням. Акрамя таго, ёсць падставы меркаваць, што базы з персанальнымі дадзенымі расейцаў захоўваюцца на тэрыторыі іншай дзяржавы, за межамі РФ », – сказаў прэс-сакратар Раскамнагляду.

У верасні 2019 года ў некалькіх рэгіёнах Расеі пройдуць выбары губернатараў і мясцовых дэпутатаў. Адбудуцца таксама дадатковыя выбары дэпутатаў Дзярждумы. Навальный разлічваў, што выбаршчыкі могуць абʼяднацца, каб ўзгоднена аддаць свае галасы ў падтрымку аднаго з кандыдатаў – супернікаў партыі ўлады.

СК, belsat.eu, паводле newsru.com

Глядзі таксама
Каментары