У Расеі забаранілі смажыць шашлыкі


У рэгіёнах, дзе адбудуцца матчы чэмпіянату свету па футболе, будзе ўведзены адмысловы супрацьпажарны рэжым, паведамляе расейскае выданне «Известия».

Адпаведны дакумент падпісаў міністр па надзвычайных сітуацыях РФ.

Падчас чэмпіянату свету па футболе ў лясах, населеных пунктах ды прылеглых да іх тэрыторыях будзе забаронена смажыць ежу на мангалах ды паліць смецце.

Паводле выдання, лясныя інспектары ды пажарнікі будуць патруляваць тэрыторыі на прадмет парушэнняў.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў 11 гарадах Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня.

ЮВ, belsat.eu, паводле iz.ru

Стужка навінаў