У Расеі з пачатку эпідэміі COVID-19 памерла больш за 2, 5 тысячы чалавек


За апошнія содні ў Расеі памерла 119 хворых на каронавірус, а ўсяго з пачатку эпідэміі – 2 537. Пра гэта піша Meduza, спасылаючыся на дадзеныя федэральнага аператыўнага штабу.

З пачатку эпідэміі ў Расеі заразіліся каронавірусам 272 043 чалавекі. З іх паправіліся 63 166 хворых.

Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння ў Маскве, дзе фіксуецца прырост 3505 чалавек за содні, Маскоўскай вобласці і Санкт-Пецярбургу.

Hавiны
Расея на другім у свеце месцы па колькасці хворых на COVID-19
2020.05.12 12:57

Цяпер у расейскіх лабараторыях агулам робяць больш за 200 тысяч тэстаў на каронавірус кожны дзень. Ад зімы там зрабілі ўжо больш за 6,6 мільёнаў тэстаў.

Расея – на другім месцы ў свеце па колькасці інфікаваных пасля ЗША.

КА belsat.eu

Стужка навінаў