У Расеі выйшла эксклюзіўная кніга пра ўзнагароды ў войску Булак-Балаховіча


[/vc_column_text][vc_column_text]

Тыраж выдання пра ганаровыя адзнакі, якімі ўзнагароджвалі жаўнераў у вайсковых фармаваннях славутага беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча, рэкордна малы – усяго 22 экзэмпляры.

«Крыж Мужных», «Зорка Рыцараў Смерці» ды іншыя ўзнагароды арміі беларускага генерала час-почас мільгаюць на аўкцыёнах па завоблачных коштах, але колькі іх было насамрэч? Як адрозніць арыгіналы ад падробак? Ніякай больш-менш поўнай працы з адказамі на гэтыя пытанні дагэтуль не існавала.[/vc_column_text][vc_column_text]

Толькі напрыканцы мінулага года ў Расеі з’явілася кніга Канстанціна Мікалаева «Узнагароды С.Н. Булак-Балаховіча. Міфы і рэальнасць». Выданне стала рарытэтам адразу па выхадзе: нічога дзіўнага, тыраж – усяго 22 экзэмпляры.

Кошт эксклюзіўнай манаграфіі не маленькі: 5 тыс. расейскіх рублёў, то бок больш за $ 60. На некаторых форумах наагул фігуруе кошт € 90.

Больш за трыста старонак кнігі вядомага фалерыста Канстанціна Мікалаева ўключаюць у сябе раздзелы пра кожную з вядомых узнагародаў у вайсковых фармаваннях генерала Балаховіча. Выданне багатае на фота, падае звесткі пра фірмы-вытворцы, а таксама інфармацыю пра «дэмпінгавыя» версіі ўзнагарод ды падробкі.[/vc_column_text][vc_column_text]

Цікава, што сам генерал Булак-Булаховіч ужо пасля Першай сусветнай вайны не саромеўся прадаваць свае ўзнагароды, якія лічыліся надзвычай прэстыжнымі ў міжваеннай Польшчы. Гэтак узнагароды з характэрным чэрапам, мячом ды паходняй можна было здабыць рознымі шляхамі ад 1918 да 1939 года.

Цяпер сярод калекцыянераў балахоўскі «Крыж Мужных», напрыклад, можна прыдбаць у сярэднім ад $ 1 тыс.

Станіслаў Булак-Балаховіч – легендарны генерал часоў Беларускай Народнай Рэспублікі. Паспеўшы паслужыць у Белай ды Чырвонай арміях, Балаховіч пастанавіў пайсці на службу БНР разам са сваім Асобным атрадам, які дзейнічаў у Эстоніі ды Латвіі. Увосень 1920-га года Балаховіч арганізоўвае апошнюю адчайную спробу вызваліць Беларусь ад бальшавікоў – Палескі паход, які пацярпеў фіяска. Генерал загінуў падчас вулічнай аблавы ў акупаванай Варшаве ў 1940 годзе.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў