У Расеі выданне з Комі аштрафавалі за артыкулы на мове комі


Сцягі Комі падчас пратэстаў.
Фота: region.expert

У расейскім Сыктыўкары (Рэспубліка Комі) выданне аштрафавалі за тое, што яно апублікавала некалькі матэрыялаў на мове мясцовага народу.

Інтэрнэт-часопіс «7х7» аштрафавалі на 20 тыс. расейскіх рублёў (каля 320 долараў) за публікацыю трох матэрыялаў на мове комі ды англамоўных перакладаў некаторых артыкулаў. Суд убачыў парушэнне парадку распаўсюду прадукцыі СМІ, бо пры рэгістрацыі выдання ў 2010 годзе мовай распаўсюджу матэрыялаў была пазначаная расейская, піша «7х7».

Новости
В России ученый поджег себя в защиту родного языка
2019.09.10 14:40

Юрыст інтэрнэт-выдання адзначыў на судзе, што парушэнні не ўяўляюць грамадскай небяспекі, і прасіў спыніць адміністрацыйную вытворчасць за малазначнасцю. Суд не прыслухаўся да гэтых довадаў.

«Расея – шматнацыянальная краіна, здаецца, хтосьці пра гэта забывае. «7х7» стварылі ў Рэспубліцы Комі, я сам жыву ў Сыктыўкары. У людзей ёсць права казаць і пісаць на роднай мове. У Комі нават дзейнічае асобны закон аб захаванні нацыянальнай мовы. Мы лічым важным падтрымліваць моўную разнастайнасць Расеі», – заявіў дырэктар «7х7» Павел Андрэеў.

Выданне збіраецца аспрэчваць штраф.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў