У Расеі выбух у 9-павярховіку. Абрынуліся два верхнія паверхі


У горадзе Шахты адбыўся выбух газу ў жылым доме. У выніку інцыдэнту загінула жанчына.

Паводле МНС, эпіцэнтрам стала кватэра на 9-ым паверсе. У разбураных памяшканнях пражывалі 12 чалавек. З іх адна асоба загінула, 7 уратавалі, лёс яшчэ 4 высвятляецца.

У горадзе ўведзены лакальны рэжым надзвычайнай сітуацыі.

У кампаніі «Газпром Растоў-на-Доне» запэўнілі, што падчас праверкі ўвесну летась у доме, дзе адбыўся выбух, газавае абсталяванне было ў парадку. МНС паведамляе, што жыхарка дому адчула выцек газу і збіралася звярнуцца ў адпаведную службу.

Выбух у горадзе Шахты Растоўскай вобласці Расеі, 14 студзеня 2019.
Фота: Forum/REUTERS/Sergey Pivovarov

Сям’і загінулай улады выплацяць 1 млн рублёў у якасці кампенсацыі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Паводле якога артыкулу, пакуль не паведамляецца.

31 снежня ў Магнітагорску абваліўся падʼезд жылога дому, 39 чалавек загінулі. Галоўнай версія следства застаецца выбух бытавога газу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў