У Расеі ў дзіцячым намётавым летніку адбыўся пажар. Загінулі чатыры асобы


Здарэнне адбылося ўначы на турбазе «Халдамі» ў Хабараўскам краі.

Пра гэта паведамляюць улады рэгіёну.

Спачатку з’явілася інфармацыя пра смерць 11-гадовай Лізы. У яе былі апекі 90 % цела, выратаваць дзяўчынку не атрымалася.

Яшчэ чацвёра дзяцей трапілі ў шпіталь у стане комы: дзве дзяўчынкі і хлопчык пазней памерлі ў рэанімацыі. У больніцы застаецца яшчэ адзін хлопчык.

Восем пацярпелых: трое дзяцей і пяцёра дарослых – атрымалі медычную дапамогу на месцы.

Пажар пачаўся ў ноч на 23 ліпеня праз няспраўны радыятар, усталяваны ў адным з намётаў. Усяго ў лагеры было 189 дзяцей. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Затрыманы дырэктар летніку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў