У Расеі ў – 30 завіруха здзьмула маленькага сабачку. Яго шукалі тыдзень


Жывёлінку згубілі ў Нарыльску, які другі раз запар цягам лістапада накрыла «Чорная пурга». Хуткасць ветру завеі ў горадзе дасягала 30 метраў у секунду.

Гаспадар Уладзімір ёркшырскага тэр’ера Тошкі выйшаў на шпацыр без павадку. Мужчына вельмі перажываў, у той жа вечар абляпіў здымкамі сабакі ўвесь раён. Жыхар Нарыльску абяцаў узнагароду таму, хто знойдзе Тошку, піша kp.ru.

Праз тыдзень да Уладзіміра пазваніў мужчына, які пабачыў аб’яву. Ён распавёў, што знайшоў сабаку на адным з прыпынкаў, за пяць кіламетраў ад дому.

Не паведамляецца, ці Тошка жыў тыдзень у мужчыны, які яго знайшоў. Галоўнае, што сабачка выжыў.

Пільнуйце хатніх жывёлінаў, яны вартыя найлепшага.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў