У Расеі сышоў з рэек грузавы цягнік


Участак Транссібірскай магістралі пад Іркуцкам перакрыты праз сыход з рэек 29 вагонаў з вуглям. Пашкоджаны 300 м чыгуначнага палатна, паведамляе rbc.ru

Здарэнне адбылося раніцай 12 студзеня на перагоне Дэлюр – Тырэць Усходне-Сібірскай чыгункі. У складзе цягніка, які перавозіў вугаль, 67 вагонаў. Па дадзеных МНС Расеі, у выніку здарэння ніхто не загінуў, пацярпелых няма.

Як пазней удакладнілі ў ведамстве, з рэек сышлі 29 вагонаў. Рух на дарозе перакрыты ў абодвух напрамках, вядуцца аварыйныя працы. Пашкоджаны апоры кантактнай сеткі і 300 м чыгуначнага палатна.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў