У Расеі святар правёў царкоўную службу з іконай Сталіна


Падчас царкоўнай службы на Прохараўскім полі ў Белгародскай вобласці – там, дзе адбылася адна з самых буйных танкавых бітваў Другой сусветнай вайны – выкарысталі незвычайную ікону. На ёй намаляваны Іосіф Сталін, якога атачаюць савецкія маршалы.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Акцыя адбылася на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу каля вёскі Прохараўка, дзе ў чэрвені1943 года адбылася бітва паміж нямецкімі і савецкімі танкавымі войскамі. Супрацьстаянне было часткай Курскай бітвы.

«Ікона Дзяржаўная Божая Маці», на якой намаляваны генералісімус Іосіф Сталін у атачэнні маршалаў Перамогі, была прынесеная на Прохараўскае поле і паказаная мноству людзей, якія там сабраліся. Гэта ікона рухалася пры вялізным натоўпе людзей сярод цэркваў, капліцаў, манументаў і помнікаў, прысвечаных пераможнай бітве», – піша газета «Заўтра» Аляксандра Праханава.

Святы вобраз намаляваны з ініцыяітывы Ізборскага клубу – арганізацыі, расейскіх інтэлектуалаў і журналістаў нацыяналістычных і кансерватыўных поглядаў. На чале арганізацыі стаіць Праханаў.

10 вампіраў Пуціна. Ч. 2: Стралкоў, Праханаў, Катасонава, Лімонаў

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў