У Расеі скептычна ставяцца да магчымага рэверсу трубаправоду «Дружба»


Кіраўнік «Транснефть» Мікалай Токараў лічыць, што варыянт магчымага рэверсу Беларуссю часткі нафтаправоду «Дружба» для загрузкі нафтай НПЗ краіны будзе няправільным крокам, піша interfax.

«Нават тэарэтычна гэта зрабіць нельга, паколькі шмат бакоў уцягнутыя ў гэты тэхналагічны працэс. Тут і палякі, тут і мы, тут і беларусы, і грузаадпраўнікі», – сказаў Мікалай Токараў.

На думку кіраўніка расейскай кампаніі, такая захада будзе даволі складанай з пункту погляду тэхналогіяў.

«Па-другое, каб рэалізаваць гэта нават па тэхналогіі, трэба будзе ставіць іншыя помпы», – удакладніў кіраўнік манаполіі.

Раней Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю «Эху Москвы» заявіў, што Менск, калі не дамовіцца з Масквой па пастаўках нафты, будзе шукаць альтэрнатыўныя спосабы паставак, у тым ліку выкарыстоўваць рэверс саудаўскай або амерыканскай нафты праз Гданьск.

Hавiны
Лукашэнка: Расея патрабуе за нафту не толькі сусветныя кошты, але і прэмію
2020.02.04 13:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў