У Расеі рыхтуюць акцыю да пятай гадавіны забойства Барыса Нямцова

Пяць гадоў таму ў цэнтры Масквы, на Вялікім Маскварэцкім мосце, быў забіты апанент Пуціна, апазіцыйны Палітык Барыс Нямцоў. Сёння ягоныя сябры і блізкія ўскладуць кветкі на Траякураўскіх могілках, а на 29 лютага ў Маскве запланаваны Марш Нямцова. Акцыі памяці пройдуць і ў іншых гарадах Расеі.

20 лютага ў Вене на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ быў прадстаўлены даклад пра расследаванне забойства палітыка.Магчымае ўвядзенне персанальных санкцыяў у дачыненні да асоб, згаданых у дакладзе, што маюць дачыненне да злачынства. Парламенцкая асамблея АБСЕ прыйшла да высновы, што расейская ўлада ўсяляк перашкаджае аб’ектыўнаму расследаванню забойства Нямцова. У Дзярждуме Расеі заявілі, што даклад «не мае практычнага сэнсу».

https://belsat.eu/news/zabojstva-u-tseni-kramlya-u-yago-stralyali-yon-upau-ale-stau-padymatstsa/

Выканаўцы забойства, пяцёра ўраджэнцаў Чачэніі Заур Дадаеў, браты Анзор і Шадыд Губашавы, Тэмірлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў атрымалі ад 11 да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Паводле следства, за выкананне яны атрымалі 15 мільёнаў рублёў.

Аднак заказчыкі забойства дагэтуль не былі названыя і следства фактычна нічога не прадпрымае, каб высветліць іхныя асобы. Блізкія і паплечнікі Нямцова мяркуюць, што да злачынства непасрэдна датычнае асяроддзе Уладзіміра Пуціна.

Расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў, забіты ў 55 гадоў, быў адным з найбольш актыўных крытыкаў рэжыму Пуціна і ягонай вайсковай агрэсіі ва Украіне.

КА belsat.eu, паводле svoboda.org

Hавiны