У Расеі разбіўся вайсковы верталёт


Расейскі вайсковы верталёт Мі-28 разбіўся на Кубані пасля таго, як вылецеў з гораду Караноўск. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Абодва чальца экіпажа загінулі.

Аварыя адбылася 11 снежня каля 23:00 у раёне аэрадрому Караноўск падчас планавага вучэбна-трэніровачнага палёту ў цёмны час сутак у складаных умовах надворʼя. Паводле папярэдняй версіі, прычынай катастрофы стаў моцны туман.

Мінабароны адправіла камісію галоўнага камандавання Ваенна-касмічных сілаў РФ на месца крушэння верталёта Мі-28 у Краснадарскім краі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў