У Расеі разбіўся стратэгічны бамбавік Ту-22М3


Бамбавік Ту-22М3 пацярпеў катастрофу пры пасадцы на вайсковы аэрадром у Мурманскай вобласці. Гэта адбылося каля 13.40 па менскім часе.

Трое з чатырох чальцоў экіпажа загінулі. Прычыны катастрофы самалёта афіцыйна пакуль не абвешчаныя. Аднак, паводле крыніцы ТАСС у сілавых структурах, аварыя адбылася ў выніку памылкі пілотаў ва ўмовах кепскага надвор’я.

Самалёты Ту-22М3 удзельнічалі ў сірыйскай кампаніі, яны прызначаны для бамбавання тэрыторыі праціўніка ў стратэгічнай глыбіні.

Hавiны
Ад расейскіх авіяўдараў у Сірыі за тры гады загінулі больш за 18 тысячаў асобаў
2018.10.01 16:27

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў