У Краснаярскім краі разбіўся верталёт, які перавозіў пасажыраў. Загінулі 17 чалавек.
«Інтэрфакс» са спасылкай на ратаўнічыя службы падае, што верталёт перавозіў нафтавікоў.
«Верталёт Мі-8 [авіякампаніі] «Utair» выконваў рэйс у раёне населенага пункта Ігарка і пацярпеў крушэнне адразу пасля вылету. На борце знаходзілася 15 пасажыраў і два пілоты. Паводле папярэдніх звестак, усе загінулі», – распавялі ратаўнікі.
Мяркуецца, верталёт закрануў лопасцямі груз іншага верталёта.
ДД