У Расеі распачатая крымінальная справа аб забойстве Дзяніса Вараненкава


Пра гэтае распавядае ria.ru ананімная крыніца.

«Справа знаходзіцца ў следчага СК Расеі Дзяніса Жэрнова», – паведамляе суразмоўца.

Чатырма кулямі з пісталета ТТ у цэнтры Кіева забілі 23 сакавіка былога дэпутата Дзярждумы Расеі Дзяніса Вараненкава. Разам з ахоўнікам ён выходзіў з гатэлю «Прэм’ер Палас». Паводле папярэдніх звестак, кілер падышоў да Вараненкава, штосьці ў яго спытаў і затым адкрыў агонь.

У кастрычніку 2016 года былы дэпутат разам з жонкай, экс-дэпутаткай Марыяй Максакавай пераехаў у сталіцу Украіны, патлумачыўшы свой крымінальны пераслед у Расеі «незаконным» і «несправядлівым».

Глядзіце таксама:



ВД, паводле ria.ru

Стужка навінаў