У Расеі прайшоў «Марш Нямцова»


У Маскве і Санкт-Пецярбургу адбыліся акцыі памяці апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, якога забілі чатыры гады таму – 27 лютага 2015 годзе.

Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава

Акцыі санкцыянаваныя ўладамі, іх арганізатарамі выступаюць прадстаўнікі ўсех асноўных апазіцыйных партыяў і рухаў – у тым ліку Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава

Дэманстранты неслі партрэты Нямцова, сцягі РФ і палітычных партыяў. Скандавалі «Расея будзе свабоднай» і «Кадыраў – ганьба Расеі». Некалькі актывістаў прыйшлі з украінскімі сцягамі і партрэтамі Алега Сянцова. Паводле руху «Белый счетчик», у маскоўскім маршы прынялі ўдзел прыкладна 10.800 чалавек. Акцыя прайшла мірна, амаль без канфліктаў з праваахоўнікамі. Аднак адно затрыманне ўсё ж адбылося: паліцыя схапіла актывіста Цімафея Петрушэнка, які прынёс на акцыю плакат з нецэнзурнымі выказваннямі на адрасе Пуціна.

На акцыю ў Пецярбургу, паводле «МБХ-медиа», прыйшлі каля 800 чалавек.

Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава
Мапа маршруту акцыі ў Маскве. Фота – navalny.com

Арганізатары планавалі, што ў маршы ў Маскве прымуць удзел да 30 тыс. чалавек.

Памятныя акцыі плануецца правесці і ў іншых гарадах па ўсёй Расеі.

Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава

Палітык Барыс Нямцоў у часы прэзідэнцтва Барыса Ельцына быў губернатарам Ніжагародскай вобласці, а потым віцэ-прэм’ерам РФ. У пуцінскія часы перайшоў у апазіцыю.

Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава

Нямцова застрэлілі 27 лютага 2015 года недалёка ад Крамля. За забойства былі асуджаныя пяцёра выхадцаў з Чачэніі. Арганізатараў і замоўцаў злачынства не знайшлі.

Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава
Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава
Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава
Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава
Марш Нямцова ў Маскве.
Фота: Кацярына Ліннікава
Марш Нямцова, Санкт-Пецярбург.
Фота: Раман Перл
Марш Нямцова, Санкт-Пецярбург.
Фота: Раман Перл
Марш Нямцова, Санкт-Пецярбург.
Фота: Раман Перл
Марш Нямцова, Санкт-Пецярбург.
Фота: Раман Перл
Марш Нямцова, Санкт-Пецярбург.
Фота: Раман Перл

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў