У Расеі прызналі кепскую якасць сваёй нафты


Дарадца прэзідэнта расейскай кампаніі «Транснафта» Ігар Дзёмін прызнаў пагаршэнне якасці экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на ўчастак магістральнага нафтаправоду «Гомельтранснафта Дружба».

Паводле яго, «Транснафта» знаходзіцца ў пастаянным кантакце са спецыялістамі «Гомельтранснафта Дружба», кіраўніцтвам канцэрну «Белнафтахім» і беларускімі НПЗ, паведамляе РІА «Новости».

Hавiны
«Белнафтахім» заяўляе, што Расея пачала пастаўляць кепскую нафту
2019.04.19 22:23

Кампанія таксама штосутачна маніторыць паказнікі па наяўнасці арганічных хларыдаў ды праводзіць аналіз арбітражных пробаў на прадмет вызначэння крыніцы забруджвання.

Паводле яго прагнозаў, сітуацыя з якасцю нафты павінна нармалізавацца да 22-23 красавіка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў