У Расеі праз прарыў дамбы загінулі 13 чалавек


Працаўнікі МНС Расеі выбываюць на месца здарэння.
Фота: 24.mchs.gov.ru

Раніцай 19 кастрычніка ў Краснаярскім краі Расеі ў выніку разбурэння дамбы загінулі людзі. Інцыдэнт здарыўся на рацэ Сейба каля населенага пункта Шчацінкіна Курагінскага раёну, паведамляе ТАСС.

Разбурылася дамба тэхналагічнага вадаёму золатаздабывальнай арцелі. У выніку вада затапіла ў пасёлку два часовыя інтэрнаты для працаўнікоў. Хваля селевай плыні дасягала вышыні каля чатырох метраў.

Выратавальную аперацыю ўскладняе тое, што пасёлак старацеляў знаходзіцца ў тайзе і аддалены ад населеных пунктаў, ёсць праблемы з сувяззю. На дварэ каля пяці градусаў марозу.

Hавiны
Трагедыя ў Краснадарскім краі: людзей проста своечасова не папярэдзілі
2012.07.09 12:33

Колькасць загінулых пры прарыве дамбы, паводле МНС, склала на гэты момант 13 чалавек. Лёс яшчэ 13 чалавек высвятляецца.

Больш за дзясятак чалавек пацярпелі. Некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў