У Расеі заблакавалі найбуйнейшы ў свеце сеткавы каталог музыкі Last.fm. Паводле парталу «Медиазона», прычынай блакавання сайту магла стаць песня «Русь, уставай» беларускага гурта «Apraxia».
Непасрэднай нагодай для блакавання магла стаць старонка са спасылкай на песню Apraxia на YouTube.
Расейскамоўныя песні гурта Apraxia з назвамі «Русь, прачніся!» і «Уставай, Свяшчэнная Русь!» знаходзяцца ў расейскім Федэральным пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле рашэння Благавешчанскага гарадскога суда Амурскай вобласці ад 24 верасня 2018 года.
Гурт Apraxia узнік у 1996 годзе. Выконваў запісы на ангельскай, беларускай ды расейскай мовах у стылістыцы pagan metal. Пры гэтым музыкі заяўлялі пра сваю прыхільнасць да нацыянал-сацыялізму.
МГ belsat.eu