У Расеі правялі вучэбны запуск балістычных ракет з падводных лодак


Мінабароны Расеі ў межах вучэнняў правяло запускі балістычных ракет «Сінь» і «Булава» з падводных лодак «Тула» і «Юрый Далгарукі», якія знаходзяцца ў Паўночным Ледавітым акіяне і Баранцавым моры.

Як паведамляе «Интерфакс», ракеты паспяхова пабілі навучальныя мэты на палігонах у Архангельскай вобласці і на паўвостраве Камчатка.

Сёлета ў жніўні спыніла дзеянне Дамова аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), падпісаная паміж ЗША і СССР у 1987 годзе. Дакумент забараняў распрацоўку і выкарыстанне ракет, здольных паражаць мэты на адлегласці ад 500 да 5000 кіламетраў. Разам з тым, ні «Булава», ні «Сінь» пад дзеянне дамовы не падпадалі.

У сярэдзіне жніўня ЗША правялі першыя выпрабаванні крылатай ракеты пасля спынення дамовы. Пасля гэтага Пуцін даручыў «прыняць меры па сіметрычным адказе» на амерыканскія выпрабаванні.

КА belsat.eu

Стужка навінаў