Стукачам у Расеі прапаноўваюць выплочваць пенсію


З такой прапановай выступіла кіраўнік камітэта Дзяржаўнай Думы па бяспецы Ірына Яравая. На думку Яравой, грамадзянам, якія на сталай аснове супрацоўнічаюць з праваахоўнымі органамі, трэба залічваць працоўны стаж.

Паколькі ў заканадаўстве такі механізм адсутнічае, дэпутат заклікае ўнесці змены ў законы «Аб страхавых пенсіях» і «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці».

Пры гэтым пытанне перадачы звестак аб працы паведамляльнікаў у пенсійны фонд Ірына Яравае прапануе ўскласці на кіраўніцтва сілавых ведамстваў, з якімі супрацоўнічае даносчык.

Паводле дэпутаткі, законапраект не запатрабуе дадатковых выдаткаў і не выклікае зменаў у фінансавых абавязацельствах дзяржавы.

ДР, belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў