У Расеі прапаноўваюць караць бацькоў за ўдзел іх дзяцей у акцыях пратэсту


Начальнік галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС Цімур Валіулін прапанаваў увесці адказнасць бацькоў і настаўнікаў падлеткаў, якія прымаюць удзел у няўзгодненых пратэстных акцыях.

«Важная праблема – удзел моладзі ў няўзгодненых вулічных акцыях. Працэнт маладых людзей, якія ўдзельнічаюць у несанкцыянаваных пратэстных мерапрыемствах, расце. Памяншэнне сярэдняга ўзросту ўдзельнікаў такіх акцый насцярожвае», – адзначыў Валіулін падчас пасяджэння Рады па правах чалавека пры прэзідэнце Расеі.

«Мы павінны задумацца пра магчымасць унесці папраўкі, змены, з тым каб прыцягваць да адказнасці не толькі арганізатараў такога роду акцый, але і бацькоў школьнікаў, якія ў іх удзельнічаюць, і педагогаў навучальных устаноў», – лічыць кіраўнік упраўлення па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС.

У сакавіку больш чым у 100 гарадах Расеі прайшлі пратэстныя акцыі, арганізаваныя Фондам па барацьбе з карупцыяй Аляксея Навальнага. У ліку ўдзельнікаў пратэстаў былі і непоўнагадовыя.

 

ІІ, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў