У Дзяржаўную думу Расеі ўнеслі праект паправак у законы, якія дазволяць ураду ўсталяваць максімальныя кошты на медычныя вырабы падчас эпідэміі.
Паводле праекту паправак, кошты на медычныя вырабы можна будзе замарозіць на 90 дзён. Урад Расеі зможа гэта зрабіць у выпадку пагрозы распаўсюджвання небяспечнага інфекцыйнага захворвання, надзвычайнай сітуацыі, а таксама, калі кошты на лекі і медычныя вырабы цягам 30 дзён вырастуць мінімум на 30%.
Спіс жыццёва неабходных лекаў і медычных вырабаў вызначае расейскі ўрад.
Раней Мінздароўя РФ паведаміла, што разглядае магчымасць «замарозіць» кошты на медычныя маскі. Праз каронавірус іх кошт у Маскве вырас на 900 %.
ЮВ belsat.eu